Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Юбілейны агляд - 2016"

29 лістапада 2016 - 20 студзеня 2017

   Традыцыйная выстаўка, на якой прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, знаёміла нашых наведвальнікаў з цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменнікаў-юбіляраў 2016 года.

"У госці да цацкі"

8 верасня - 7 лістапада 2016 года

  На добры ўспамін пра лета, канікулы, бесклапотныя гульні і забавы, а яшчэ і каб вярнуцца хоць на хвілінку ў дзяцінства, зладзілі мы выстаўку "У госці да цацкі"

"Калі ў душы вясна..."

ліпень-жнівень

    Запрашаем наведаць цудоўную выставу работ нашых мясцовых майстрых, жанчын, у душы якіх заўжды вясна, таму што вакол яны бачаць прыгажосць і ўвасабляюць яе ў сваіх разнастайных вырабах.

"Нязгаснае святло Перамогі"

з 6 мая па 5 чэрвеня

        71 год мінуў з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны і вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

        А ці ведаеце вы, як пачыналася вайна выключна на нашай тэрыторыі, на тэрыторыі сучаснага Гудзевіцкага сельскага савета? Ці ведаеце вы, як жылі людзі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі, і як склалася жыццё тых, хто быў вывезены на працу ў Германію? Вы ведаеце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Гудзевіцкага с/с? Вы можаце назваць іх прозвішчы?

"Фантазіі ў дрэве"

з 26 сакавіка па 24 красавіка

 

Персанальная выстаўка майстра разьбы па дрэве Анатоля Зубанава адчынілася ў нашым музеі.

"Таямніцы зямлі і неба"

з 3 лютага да 2 сакавіка

Выстава “Таямніцы зямлі і неба”з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на якой прадстаўлены чучалы звяроў, птушак і жывапіс

"Навагодняя казка"

з 21 снежня да 20 студзеня

Напярэдадні самых чакаемых святаў – Новага года і Калядаў – мы прапануем да ўвагі наведвальнікаў выставу “Навагодняя казка”. 

"Юбілейны агляд - 2016"

з 14 снежня да 13 студзеня

На выставе мы стараемся ўзгадаць юбілеі вядомых літаратараў, мастакоў, гісторыкаў, навукоўцаў, матэрыялы пра якіх ёсць у нашым музеі. 

"АзБукіВедзі"

з 9 лістапада да 8 снежня

Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей запрашае наведаць сумесную з Мастоўскім дзяржаўным музеем “Лес і чалавек” выставу “АзБукіВедзі”. Выстава пазнаёміць з асаблівасцямі развіцця адукацыі на Беларусі і на Мастоўшчыне.

"Жыццём адданы..." (карціны Дзмітрыя Іваноўскага)

з 19 жніўня да 18 верасня 2015 года

выстава работ Дзмітрыя Іваноўскага

Тэлефон: 8(01515)3 87 82