Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Галерэя

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 7-8 чэрвеня 2019 года

 

  7 – 8 чэрвеня УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” сустракаў гасцей. Справа ў тым, што ў гэтыя сонечныя і цёплыя дні ў музеі па даўняй традыцыі ладзілася летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”. З’ехаліся сюды людзі з розных куточкаў нашай краіны, а аб’ядноўвала іх адна мэта – далучыцца да гістарычнай каштоўнасці, пераняць вопыт у таленавітых майстроў, навучыцца цікаваму і няпростаму рамяству стварэння сапраўдных мастацкіх шэдэўраў.

   

"Дарыце людзям прыгажосць!"

Шаноўныя сябры!. Асабістая падзяка ўсім хто завітаў у сцены Гудзевіцкага музея 14 сакавіка на адкрыццё нашай выставы "Дарыце людзям прыгажосць"!

Літаратурная гасцёўня. Пасля падзеі

    5 снежня ў Гудзевіцкім музеі прайшла чарговая “Літаратурная гасцёўня”. Дырэктар музея -   Вікторыя Сяргеяўна Палойка прадставіла дарагіх і доўгачаканых гасцей. Так, менавіта доўгачаканых, бо творчасць іх палюбілася нашым наведвальнікам. Прыехалі да нас вельмі цікавыя і творчыя асобы – пісьменнікі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” : Кебіч Л.А., Скаржынская-Савіцкая Г.І., Смолка В.В.,  а таксама  Іваноўскі  М.П., пісьменнік з в. Пачуйкі.

     

Прэзентацыя кніг Мікалая Іваноўскага

14 лістапада ў Гудзевіцкім музеі прайшла прэзентацыя новых кніг мясцовага пісьменніка Мікалая Пятровіча Іваноўскага. 

Мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Мікалаевіча Белакоза

11 верасня 1928 года нарадзіўся Алесь Мікалаевіч Белакоз, заснавальнік УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна- краязнаўчы музей".

Фестываль "Мелодыя памежжа"

 Фестываль  "Мелодыя памежжа" прайшоў каля сцен УК "Гудзевіцкі літаратурна - краязнаўчы музей".

"Гудзевіцкі фэст. Купальскія таямніцы"

6 ліпеня сумесна з філіялам "ГЦДіК" прайшло мерапрыемства "Гудзевіцкі фэст. Купальскія таямніцы". У рамках гэтага мерапрыемства была арганізавана выстава "Святло народнага таленту". Усе прысутныя бліжэй пазнаёміліся  з народнымі абрадамі, пагулялі ў цікавыя гульні, паслухалі канцэрт.

"Куточак малой Радзімы"

2 ліпеня ў Дзень вышыванкі наш музей не застаўся ў старонцы.

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 8-9 чэрвеня 2018 года

З мэтай папулярызацыі і развіцця традыцыйнай тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” запрасіў 8-9 чэрвеня да ўдзелу ў летняй школе “Майстэрня падвойнага ткацтва” усіх закцікаўленных. 

18 мая - Міжнародны дзень музея!

18 мая -Міжнародны дзень музеяў!!! У гэты дзень УК "Гудзевіцкі літаратурна- краязнаўчы музей" шчыра запрасіў усіх жадаючых у госці.

Тэлефон: 8(01515)3-87-82