Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Установа культуры "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей"

Запрашаем наведаць наш музей! Мы працуем для Вас!   

Паслугі:

Зараз мы прапануем да Вашай увагі два аддзелы

“Літаратурны свет Бацькаўшчыны” і "Народнае ткацтва",

 адноўленыя пасля рамонту,

этнаграфічны аддзел-хатку з гульнёвай праграмай

“У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, якая, па Вашай папярэдняй замове, ладзіцца сумесна з філіялам "Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры" (кошт білета – 2 руб.),

і часовую выстаўку "Іх працай славіцца наш край", якая працуе да 30 лістапада.

 

УВАХОДНЫЯ БІЛЕТЫ:

Індывідуальнае наведванне этнаграфічнага аддзела музея:   

         - школьнікі - 0,50 руб.       -  пенсіянеры, студэнты - 0,60 руб.           - дарослыя - 0,70 руб.                                                                                     

Індывідуальнае  наведванне літаратурна-краязнаўчага аддзела музея:   

- школьнікі - 0,50 руб.              - пенсіянеры, студэнты - 0,60 руб.             - дарослыя - 0,70 руб.

Індывідуальнае наведванне выставы:    

 - школьнікі - 0,50 руб.            - пенсіянеры, студэнты - 0,60 руб.             - дарослыя - 0,70 руб.

                                                                            

Экскурсійнае абслугоўванне групы:

Да 10 чалавек:                          Да 20 чалавек:                            Да 30 чалавек:

- школьнікі - 0,80 руб,           - школьнікі - 1,50 руб,           - школьнікі - 3 руб,

- дарослыя - 1,50 руб.           - дарослыя - 3 руб.                - дарослыя - 6 руб.

   

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (8-015-15) 38-7-82.

 

З гісторыі музея

     Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” створана на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу арганізаваў былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Белакоз Алесь Мікалаевіч. Школьны музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 года. Яго адкрыццё было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам. Менавіта яшчэ тады дзеці пад кіраўніцтвам Белакоза Алеся Мікалаевіча пачалі пісаць лісты пісьменнікам, мастакам, дзеячам навукі і культуры з просьбай даслаць выказванне пра беларускую мову, чарнавік ці рукапіс свайго твора, кнігу з аўтографам і інш. Назбіралася многа матэрыялаў і быў адчынены школьны літаратурна-краязнаўчы музей. Спачатку музей размяшчаўся толькі ў адным пакойчыку (цяпер гэта 1-ая літаратурная зала).

      У 1981 годзе пабудавалі новую двухпавярховую школу . Тады пад музей аддалі цэлы будынак старой школы, які размясціў чатыры экспазіцыйныя залы і калідор. Яны былі адчынены ў 1984 годзе.

     Яшчэ ў 1980 годзе калгас (старшынёй тады быў Пронька Міхаіл Сцяпанавіч) дапамог перавезці з в. Семярэнкі да музея хатку, пабудаваную ў канцы XVIII стагоддзя. Першая экскурсія ў ёй была праведзена 6 студзеня 1981 года. Пазней, у 1995 годзе, калгас дапамог перавесці да хаткі свіронак (таксама з в. Семярэнкі).

      У 1990 годзе загадам Гродзенскага упраўлення культуры № 10 ад 12.02.1990г. на аснове рашэння Мастоўскага раённага Савета народных дэпутатаў № 269 ад 17.01.1990г. наш музей стаў дзяржаўным. Тады ж пад музей быў перададзены 2-гі школьны будынак, дзе ў гэты ж год была адчынена зала “Народная медыцына”, праект якой бясплатна зрабіў мастак Алесь Ступень. У гэтым жа будынку ў 1990 годзе былі аформлены дзве залы “Лёну і народнага ткацтва”, дзе сабраны ўсе прылады, якія патрэбны для таго, каб лён ці воўна ператварыліся ў тканіну, паказаны ўсе ўзоры тканін, якія вырабляліся ў нашай мясцовасці, а таксама ўнікальная калекцыя падвойных дываноў. У 1991 годзе два асобныя музейныя будынкі злучыліся трэцім, новым. Паступова і тут адчыніліся экспазіцыйныя залы, якія спраектаваў і аформіў мастак Алесь Ступень. У 1997 годзе была зроблена зала “Гісторыя Гудзевіч у дакументах і фотаздымках”. Зала “Гудзевічы ў мастацтве” і выставачная зала прынялі наведвальнікаў адпаведна у 2000г. і 2001г. У 2002 годзе адчынілася зала “Практычнага ткацтва”, дзе размясціліся трое дзеючых вялікіх кроснаў, на якіх супрацоўніцы музея ткуць прыгожыя падвойныя дываны, посцілкі, абрусы, ручнікі, сурвэткі. На маленькіх ручных кроснах ткуць удзельнікі ткацкага гуртка.

 

Тэлефон: 8(01515)3 87 82