Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Кветкі Перамогі"

з 7 мая да 4 чэрвеня 2018 года

Выстава "Кветкі Перамогі" прымеркавана да Дня Перамогі над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945гг. і з'яўляецца данінай глыбокай павагі і ўдзячнасці удзельнікам вайны, якія цаной уласнага жыцця абаранялі краіну і разам з усім народам атрымалі Перамогу.

"Святло Вялікадня"

з 2 красавіка па 28 красавіка 2018 года

У выставачнай зале для агляду наведвальнікаў прадстаўлены з запаснікаў  нашага музея 29  ікон, адзенне святара. Ёсць і невялікая колькасць экспанатаў  УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек ”:  складні, металічныя абраз, “дарожныя” іконы, традыцыйныя пісаныя алеям абразы. Усе жадаючыя могуць наведаць нашу выставу  да 28 красавіка 2018 года і адчуць на сабе небывалую цеплыню гэтых экспанатаў.

"Калі ў душы вясна..."

з 26 лютага па 28 сакавіка 2018 года

 Дакрануцца да прыгожага і стварыць па-сапраўднаму вясенні настрой вам дапаможа выстава  работ мясцовых майстрых.

"Сцежка школьнага жыцця"

з 2 верасня да 23 кастрычніка

  Да пачатку новага навучальнага года ў нашым музеі прымеркавана цікавая выстаўка, дзе прадстаўлены самыя розныя экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю нашай Гудзевіцкай школы.

"Таямніцы лекавых раслін"

28 жніўня 2017 года

   28 жніўня ў нас святкуюць Зелну. Гэтае царкоўнае свята мае і іншую назву - Успенне Прасвятой Багародзіцы ці Вялікая Прачыстая, але на службу ўсе прыхаджане нясуць зеллечка - пучок лекавых раслін і кветак, ад таго, напэўна, і мясцовая назва. 

"Жывая повязь пакаленняў"

з 12 ліпеня да 11 жніўня 2017 года

  Гэтым разам наша выстаўка прысвечана старажытнаму рамяству - разьбе па дрэве.

"Тканыя дзівосы"

10 чэрвеня 2017 года

   У межах правядзення летняй школы "Майстэрня падвойнага ткацтва" у музеі была арганізавана выстаўка сучасных тканых вырабаў "Тканыя дзівосы", якая працавала толькі адзін дзень, але ўражанняў пакінула на цэлы год!

"Памяць і час"

з 5 мая да 4 чэрвеня 2017 года

   Мінаюць гады, але жыве ў людской памяці вялікая трагедыя апошняй вайны. Наша задача - захаваць гэтую памяць, расказваць пра мінулае будучым пакаленням.

"Творчае натхненне"

з 6 сакавіка па 3 мая 2017 года

  Багатая на таленавітых людзей наша Мастоўская зямля! Упэўніцца яшчэ раз у гэтым можна было на нашай выстаўцы работ майстроў ДУК "Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў".

"Старонкі гісторыі ВКЛ"

з 26 студзеня па 15 сакавіка

       З 26 студзеня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адчынілася выстаўка “Старонкі гісторыі ВКЛ” з фондаў УК “Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна”.

Тэлефон: 8(01515)3 87 82