Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Памяць і час"

Назад

з 5 мая да 4 чэрвеня 2017 года

  Стала ўжо традыцыяй у нашым музеі напярэдадні Дня Перамогі ладзіць выстаўку, якая б у чарговы раз нагадвала нашым наведвальнікам пра цяжкі шлях да гэтага дня, які праходзілі нашы землякі. Матэрыялы выстаўкі зноў расказвалі пра падзеі тых дзён, калі вораг гаспадарыў на нашай зямлі, пра тых людзей, што ад касы і плуга пайшлі бараніць Радзіму...

  Здымкі, дакументы, рэшткі зброі і вайсковай амуніцыі - усё гэта маўклівыя сведкі тых крывавых падзей, за імі - трагічныя лёсы, боль і гора, надзеі і спадзяванні, вялікая радасць Перамогі. Многія з экспанатаў з году ў год з'яўляюцца ў выставачнай зале, але ад гэтага не становяцца меньш цікавымі і змястоўнымі, наадварот, іх каштоўнасць узрастае з кожным годам, які аддаляе  падзеі Вялікай Айчыннай вайны ад нас. 

  • "Памяць і час", Гудзевіцкі музей
  • "Памяць і час", Гудзевіцкі музей
  • "Памяць і час", Гудзевіцкі музей
  • "Памяць і час", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3 87 82