Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Палавая недатыкальнасць непаўналетніх

Назад

ПАЛАВАЯ НЕДАТЫКАЛЬНАСЦЬ – прававая абароненасць ад сэксуальнага замаху, поўная забарона на здзяйсненне дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да іншай асобы. Дадзенае паняцце прымяніма толькі да асоб, якія не дасягнулі 16-ці гадоў.

Палавая свабода – свабода сэксуальнага самавызначэння чалавека, а дакладней права самастойна і без прымусу выбіраць палавых партнёраў, форму інтымных адносін.

Да 16 гадоў у дзіцяці да сэксу не гатовы ні псіхіка, ні цела. І даць згоду ён/яна не можа, бо яшчэ да канца не разумее, на што згаджаецца.

Узрост сэксуальнай згоды – узрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на сэкс з іншай асобай. Узрост сэксуальнай згоды ў Рэспубліцы Беларусь пачынаецца з дасягнення асобай 16 гадовага ўзросту.

Дасягнення ўзросту 16 гадоў - таксама не падстава пачынаць сэксуальнае жыццё. Бо ўсе мы розныя, і хтосьці гатовы ў 16, а хтосьці не гатовы і ў 18-20. І гэта нармальна прыслухоўвацца да сябе, а не ісці на паваду ў сяброў і грамадства.

Сэкс – гэта пра згоду, добраахвотнасць, павагу партнёра і яго/яе жаданняў, бяспеку, раўнапраўе. Сэкс прадугледжвае магчымасць кожнага сказаць: «НЕ» ў любы момант. Усё астатняе – гэта гвалт і прымус!

Да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды асобы адносяцца: згвалтаванне, насільныя дзеянні сэксуальнага характару, палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, распусныя дзеянні, прымус да дзеянняў сэксуальнага характару і інш.

Паўналетні чалавек (з 18 гадоў), павінен будзе адказваць па законе за любыя палавыя кантакты з людзьмі, якія не дасягнулі 16 гадоў. Нават за палавыя адносіны па ўзаемнай згодзе!!!

Как уберечь ребенка от сексуального насилия (спасылка)

Ахвярай сэксуальных дамаганняў дзіця можа стаць не толькі на вуліцы, у пад'ездзе дома, установе адукацыі, аздараўленчым лагеры, але і дома. У большасці выпадках злачынцам становіцца сваяк дзіцяці, бацька, дзядуля, айчым або блізка знаёмы яму чалавек.

Организации, оказывающие помощь пострадавшим от сексуального насилия (спасылка)

Палавое выхаванне ў сям'і павінна стаць часткай агульнага развіцця дзіцяці, якое здольна сфарміраваць у ім гарманічную асобу.

Падлеткавы перыяд – самы адказны ўзрост і самы рэальны шанс навучыць дзяцей сэксуальнаму здароўю. Асаблівая актуальнасць гэтага пытання звязана з паскораным фарміраваннем функцый дзіцячага арганізма, часта нераўнамерным, з апераджальным развіццём псіхасэксуальнай сферы, урбанізацыяй, умовамі жыцця і харчавання, метадамі бацькоўскага выхавання.

Палавое развіццё часцяком апярэджвае фарміраванне сацыяльна прынятых маральных і этычных нормаў паводзін, робячы падлеткаў асабліва ўспрымальнымі і залежнымі ад сэксуальных праблем.

Информация для родителей (спасылка)

ЯК ЗБЕРАГЧЫ ДЗІЦЯ АД СЭКСУАЛЬНАГА ГВАЛТУ

Навучыце дзіця адрозніваць павагу да дарослых ад безумоўнага падпарадкавання ўсім старэйшым. Дзеці маюць права і павінны сказаць «не» любому, хто мае намер прычыніць ім шкоду ў любой форме.

Дзеці не павінны саромецца гучна клікаць на дапамогу. Заклік аб дапамозе – гэта не сведчанне баязлівасці, а неабходны сродак абароны або нават выратавання. Хай смела клічуць на дапамогу ў выпадку чыіх-небудзь дамаганняў.

Дзеці павінны знаходзіцца на вуліцы ў коле сяброў, але толькі з тымі, каго ведаюць бацькі і не пазней 23.00.

Бацькі заўсёды павінны ведаць куды, да каго ідзе дзіця, як яго можна знайсці.

Мабільны тэлефон сёння вырашае многія праблемы. Неабходна кантраляваць, каб акумулятар быў заўсёды зараджаны, а нумар тэлефона бацькоў, а таксама «102» знаходзіўся ў рэжыме хуткага набору або на працоўным стале смартфона.

Асаблівую ўвагу дзіця павінен звяртаць на аўтамабілі, якія праязджаюць міма. Калі ўзніклі падазрэнні або рэальная пагроза, трэба перайсці на процілеглы бок вуліцы ці бегчы ў бок, процілеглы руху аўтамабіля.

  

Ахвярамі палавых злачынстваў часцей аказваюцца дзеці і падлеткі, запушчаныя з пункту гледжання палавога выхавання. Па гэтай прычыне некаторыя дзеці страчваюць пачуццё сарамлівасці, іншыя выхоўваюцца ў такой пакоры дарослым, што ў выпадку палавых дамаганняў не смеюць ім супрацьстаяць. Хай дзеці не дазваляюць, каб незнаёмцы, знаёмыя ці нават далёкія сваякі парушалі іх палавую недатыкальнасць.

Злачынцы могуць прымяніць не толькі гвалтоўныя, але і «панадлівыя» прыёмы. Яны могуць прапанаваць цукеркі, марозіва, цацкі, альбо паабяцаць нешта паказаць цікавае. Спакуснік кліча разам пагуляць, альбо напрошваецца ў праважатыя.

Трэба, каб дзеці распавядалі бацькам пра ўсё, што адбываецца з імі. Растлумачце, што гвалтаўнікі або ветліва ўгаворваюць, або запалохваюць дзяцей, дамагаючыся, каб яны захавалі гэта ўпотай.

Размаўляючы ў сацыяльных сетках Інтэрнэту, злачынцы, як правіла, прадстаўляюцца падлеткамі, выкарыстоўваючы іх манеру зносін і тактычныя прыёмы ў мэтах завалодання інтымнымі фатаграфіямі або відэа і далейшага шантажу.

 

Псіхалагічныя траўмы дзяцінства аказваюць моцны ўплыў на ўсё наступнае жыццё чалавека, фарміраванне яго характару, будучае сэксуальнае жыццё, псіхічнае і фізічнае здароўе, на адаптацыю ў грамадстве ў цэлым.

Азірніцеся! Побач з вамі можа быць дзіця, якому патрэбна ваша дапамога.

Спасылкі на артыкулы:
  1. Как уберечь детей от посягательств педофилов, рассказали правоохранители

 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12