Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні"

Назад

   Фэст на Зелну святкавалі ў Гудзевічах з даўніх давён. Гэта было прастольнае свята, якое збірала на царкоўную службу не толькі сваіх прыхаджан, але і вернікаў з другіх прыходаў. Апошнім часам, калі жыццё падпарадкоўваецца свецкаму календару і мае зусім іншы рытм, традыцыя перарвалася, але мы маем цвёрды намер яе адрадзіць! Такі фэст ладзілі мы і ў мінулым годзе. Радуе, што гэтым разам людзей было ўжо болей, адгукнуліся старэйшыя жыхары Гудзевіч і навакольных вёсак, цікавілася моладзь. Кажуць, вада і камень точыць. Таму і мы адразу запрашаем далучыцца да нас 28 жніўня 2018 года!) А святочны настрой традыцыйна дапамагаюць нам стварыць работнікі філіяла "Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры". 

  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні" Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей
  • "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-87-82