Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«Нiколi не забудзе наш народ — забыцца пра такое немагчыма…»

Назад

22 чэрвеня – асаблівая дата ў Беларусі. Штогод у гэты дзень згадваем пачатак Вялікай Айчыннай вайны, выказваем смутак па яе шматмільённых ахвярах.

Далучыцца да святкавання важнай даты, аддаць даніну павагі пакаленню пераможцаў, успомніць, якім коштам здабыта свабода Радзімы, можна па-рознаму. Так сёння, 22 чэрвеня, супрацоўнікі музея далучыліся да ўсенароднай хвіліны маўчання і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам. А ў музеі дзейнічаюць 2 выставы: “Ахвяры жудаснай вайны” аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і дакументальна-літаратурная “Вайна. Перамога. Памяць”. І тут можна дакрануцца да гісторыі: вывучыць рэчы ваенных гадоў, даведацца аб ваеннай гісторыі нашага рэгіёна праз фотаздымкі, унікальныя для нашага музея дакументы і рукапісы сведкаў тых жахлівых часоў. Шмат наведвальнікаў (пераважная большасць школьнікі) пабывала на выставах. Дзеці былі ўражаны гераізмам і адданасцю народа да сваёй роднай зямлі, верай людзей ваеннага пакалення ў перамогу над ворагам, у светлую будучыню.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца з намі. Гэта даніна павагі нашым з вамі продкам, дзякуючы якім мы жывем, працуем і радуемся жыццю.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12