Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«На другом берегу»

Назад

«Беларусьфільм» хутка прадставіць гледачам фільм «На другом берегу».

…1925 год. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў. У Заходняй Беларусі ўжо чатыры гады адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай разведкі. 

Малады беларус Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі - недалёка ад мяжы з БССР. У яго ёсць старэйшы брат Антон - партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Паша, у адрозненне ад Антона, займае нейтральную пазіцыю - ні вашым, ні нашым. Яго жыццёвае крэда: няхай іншыя ваююць, а я буду жыць па сваіх правілах! Сустрэча з савецкай разведчыцай Лесяй Рубцовай пераварочвае ўсё яго жыццё. А смерць блізкага чалавека змяняе яго светапогляд, прымушае задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях, блізкіх людзях, радзіме, якая зараз падзелена мяжой...

Аўтар сцэнарыя — Іван Крываручка, рэжысёр-пастаноўшчык — Андрэй Хрулёў, аператар-пастаноўшчык — Вячаслаў Дунаеў, мастак — Уладзімір Раманоўскі.

З трэйлерам можна азнаёміцца ​​па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=gMtefGly4sk

Прэм'ера 14 верасня - напярэдадні Дня народнага адзінства!

Тэлефон: 8(01515)3-93-12