Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

11 красавіка запрашаем на адкрыццё выставы "Святло Вялікадня"

Назад

Напярэдадні светлага свята Вялікадня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адкрылася незвычайная выстава абразоў, вышытых бісерам і ўпрыгожаных паўкаштоўнымі камянямі і жэмчугам, з калекцыі матушкі Святланы Семашкевіч.

Святлана Зянонаўна Семашкевіч - мастачка-вышывальшчыца (больш за 30 гадоў вышывае бісерам вобразы праваслаўных святых), матушка храма святых апосталаў Пятра і Паўла в.Гарнастаевічы Гродзенскай епархіі. Тэхніка вышывання бісерам распаўсюджаная, але што тычыцца іканапісу – гэта з’ява рэдкая. Створаныя матушкай Святланай іконы з бісеру не толькі прыгожыя, але і валодаюць асаблівай энергетыкай, бо ручная, досыць працяглая, праца закладвае ў творы светлыя намеры і душу самога майстра.

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 красавіка (аўтарок) а 12-й гадзіне ў выставачнай зале Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12