Выстава "Тэхніка і час"

з 23 жніўня па 20 верасня
З 23 жніўня запрашаем наведаць выставу "Тэхніка і час". З фондаў музея прадстаўлена тэхніка розных часоў, якая выкарыстоўвалася ў паўсядзённым жыцці: радыёлы, тэлевізар, часы, фены і яшчэ шмат цікавага. Наведвальнік зможа пабачыць, як змяніліся вырабы на працягу дзесяцігоддзяў, іх знешні выгляд, тэхнічныя магчымасці і інш.
Выстава "Подзвіг слаўны ў вяках"

з 28 красавіка па 26 мая
Запрашаем наведаць выставу да 9 мая з уласных фондаў музея, якая пазнаёміць вас з ветэранамі Гудзевіцкага краю, нагадае пра Подзвіг, які немагчыма забыць. Да ўвагі наведвальніка прадстаўлены графічныя работы на ваенную тэматыку, жывапіс і інш.
Выстава "Калейдаскоп таленту"

з 26 лютага па 26 сакавіка
Прапануем пазнаёміцца з работамі таленавітых майстрых, якія пры дапамозе самых простых матэрыялаў ствараюць непаўторныя рэчы.
Выстава "Юбілейны агляд-2020"

з28 кастрычніка па 25 лістапада
На выставе можна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю літаратараў-юбіляраў, матэрыялы пра якіх захоўваюцца ў фондах нашага музея.