Установа культуры "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей"32>
Запрашаем наведаць наш музей! Мы працуем для Вас!
Зараз мы прапануем да Вашай увагі два аддзелы "Літаратурны свет Бацькаўшчыны" і "Народнае ткацтва", этнаграфічны аддзел-хатку.
Гудзевіцкі музей сумесна з філіялам "Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры" дзяржаўнай установы "Мастоўскі раённы цэнт культуры" прапануе наведвальнікам анімацыйную праграму "Калі ласка ў хату!"з гульнёвай праграмай “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, тэатралізаваныя мерапрыемствы "Калядкі - добрыя святкі", "А мы Масленку чакалі..." (па папярэдняй замове).
УВАХОДНЫЯ БІЛЕТЫ:
Індывідуальнае наведванне этнаграфічнага аддзела музея:
- школьнікі (з 7 гадоў) - 1,50 руб. - пенсіянеры, студэнты - 1,70 руб. - дарослыя - 2,00 руб.
Індывідуальнае наведванне літаратурна-краязнаўчага аддзела музея:
- школьнікі (з 7 гадоў) - 1,50 руб. - пенсіянеры, студэнты - 1,70 руб. - дарослыя - 2,00 руб.
Індывідуальнае наведванне выставы:
- школьнікі (з 7 гадоў) - 1,50 руб. - пенсіянеры, студэнты - 1,70 руб. - дарослыя - 2,00 руб.
Бясплатнае наведванне: для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў.
Экскурсійнае абслугоўванне групы:
Да 10 чалавек: Да 20 чалавек: Да 30 чалавек:
- школьнікі - 2,00 руб, - школьнікі - 3,00 руб, - школьнікі - 6,00 руб,
- дарослыя - 3,50 руб. - дарослыя - 6,00 руб. - дарослыя - 12,00 руб.
Прадастаўленне інтэр'ераў музея для фатаграфавання - 2,00 руб.
Анімацыйная праграма(1 чалавек) - 2,00 руб.(Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Гудзевіцкім цэнтрам вольнага часу і культуры. Прадстаўлены кошт агульны)
Тэматычны занятак (група) - 2,50 руб.
Лекцыя (група) - 2,50 руб.
Аўдыёгід - 2 руб.
Дзень бясплатнага наведвання экспазіцый і выстаў з фондаў музея – першы панядзелак месяца.
На падставе падаўжэння Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у галіне музейнай справы ад 15.09.2022 ва УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" апошняя серада кожнага месяца з’яўляецца адзіным бясплатным днём наведвання для школьнікаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю. Абавязковы папярэдні запіс!!!
ЭКСКУРСІІ Ў МУЗЕІ МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ
ШТАТНЫЯ НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ НАШАГА МУЗЕЯ!!!
З гісторыі музея
Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” створана на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу арганізаваў былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Белакоз Алесь Мікалаевіч. Школьны музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 года. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам. Менавіта яшчэ тады дзеці пад кіраўніцтвам Белакоза Алеся Мікалаевіча пачалі пісаць лісты пісьменнікам, мастакам, дзеячам навукі і культуры з просьбай даслаць выказванне пра беларускую мову, чарнавік ці рукапіс свайго твора, кнігу з аўтографам і інш. Назбіралася многа матэрыялаў і быў адчынены школьны літаратурна-краязнаўчы музей. Спачатку музей размяшчаўся толькі ў адным пакойчыку (цяпер гэта 1-ая літаратурная зала).
У 1981 годзе пабудавалі новую двухпавярховую школу. Тады пад музей аддалі цэлы будынак старой школы, які размясціў чатыры экспазіцыйныя залы і калідор. Яны былі адчынены ў 1984 годзе.
Яшчэ ў 1980 годзе калгас (старшынёй тады быў Пронька Міхаіл Сцяпанавіч) дапамог перавезці з в. Семярэнкі да музея хатку, пабудаваную ў канцы XVIII стагоддзя. Першая экскурсія ў ёй была праведзена 6 студзеня 1981 года. Пазней, у 1995 годзе, калгас дапамог перавесці да хаткі свіронак (таксама з в. Семярэнкі).
У 1990 годзе загадам Гродзенскага упраўлення культуры № 10 ад 12.02.1990г. на аснове рашэння Мастоўскага раённага Савета народных дэпутатаў № 269 ад 17.01.1990г. наш музей стаў дзяржаўным. Тады ж пад музей быў перададзены 2-гі школьны будынак, дзе ў гэты ж год была адчынена зала “Народная медыцына”, праект якой бясплатна зрабіў мастак Алесь Ступень. У гэтым жа будынку ў 1990 годзе былі аформлены дзве залы “Лёну і народнага ткацтва”. У 1991 годзе два асобныя музейныя будынкі злучыліся трэцім, новым. Паступова і тут адчыніліся экспазіцыйныя залы, якія спраектаваў і аформіў мастак Алесь Ступень. У 1997 годзе была зроблена зала “Гісторыя Гудзевіч у дакументах і фотаздымках”. Зала “Гудзевічы ў мастацтве” і выставачная зала прынялі наведвальнікаў адпаведна у 2000г. і 2001г.
На працягу 2012 – 2014 гадоў у музеі былі праведзены рамонтныя работы. І зараз ідзе актыўная работа па рээкспазіцыі. Ужо адноўлены і працуюць для наведвальнікаў дзве залы раздзела "Літаратурны свет Бацькаўшчыны" і дзве залы раздзела "Народнае ткацтва".