Старонкі з гісторыі школьнага жыцця32>
з 19 жніўня па 16 верасня
“Першая школа ў Гудзевічах была адчынена ў 1863 г., а ў 1905 г. быў здадзены ў эксплуатацыю другі будынак Гудзевіцкай школы. Абодва будынкі былі драўляныя. У будынках размяшчаліся чатыры класныя пакоі, настаўніцкая, кватэра настаўніка, два пакоі і кухня, два калідоры…”(з каштарыса на ўтрыманне Гудзевіцкай НСШ на 1941 г., складзенага дырэктарам школы Баламут З.Л.)
На выставе можна даведацца пра гісторыю Гудзевіцкай школы, ўбачыць школьныя прылады з савецкага мінулага – чарнільніцы, пёравыя ручкі, лічыльнікі, карычневыя школьныя сукенкі з белымі каўнерыкамі, фартухі – і шмат усяго незвычайнага і незразумелага для цяперашніх школьнікаў.
Школьнае жыццё немагчыма без чалавека, які з самых першых школьных дзён знаходзіцца побач, дапамагае даведацца новае, раскрыць здольнасці, знайсці свой шлях – настаўніка. Таму мы падрыхтавалі матэрыялы і пра настаўнікаў Гудзевіцкай школы.