Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Мы помнім...

Назад

Добраўпарадкаванне дзеючых мемарыялаў і воінскіх пахаванняў - гэта неад'емная частка работы па захаванні гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

20 лістапада калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея прыняў удзел у суботніку па навядзенні парадку каля абеліска, устаноўленага на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзявічы.

Работнікі музея ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12