Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Літаратурная гасцёўня - 2023". Пасля падзеі

Назад

6 снежня 2023 г. у нашым музеі адбылася сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У госці да нас завіталі Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка, Андрэй Татур, Ірына Салата і Мікалай Іваноўскі. Традыцыйна на сустрэчу прыйшлі і мясцовыя жыхары. Зноў гучалі цудоўныя вершы, прыгожыя замалёўкі і песні ў выкананні аўтараў. Па завяршэнні мерапрыемства музею на добры ўспамін пісьменнікі пакінулі свае зборнікі.

А пакуль мы чакаем новага года і новай сустрэчы, прапануем вам фотасправаздачу сёлеташняй гасцёўні.

 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12