Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Любоў да маці свет трымае"

Назад

12 кастрычніка ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшло мерапрыемства “Любоў да маці свет трымае”, прымеркаванае да святаў «Пакровы» і «Дзень маці».  

У рамках мерапрыемства ў музеі была арганізавана выстава работ мясцовых жанчын.

Настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аг.Гудзевічы пратаіерэй Мікалай Сень расказаў пра гісторыю святаў.  

З вуснаў паэта Мікалая Пятровіча Іваноўскага прагучалі вершы, прысвечаныя матулі.

А супрацоўнікі музея распавялі пра народныя традыцыі, звязаныя са святам, і пра вобраз маці ў народным фальклоры.

Напрыканцы мерапрыемства бацюшка Мікалай падарыў кожнай жанчыне маленькі абразок на поспех і шчасце.

 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12