Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва” 2023

Назад

Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў аг.Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў 2011 г. была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

Хочацца, каб пра падвойнае ткацтва не толькі гаварылі, але і вучыліся гэтаму цікаваму і складанаму майстэрству! З гэтай мэтай 9 чэрвеня ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі прайшла летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

Пачаўся наш летнік з тэарэтычнай часткі. З першых вуснаў можна было пачуць пра гісторыю развіцця і адраджэнне тэхналогіі падвойнага ткацтва ў Гудзевічах, таму што наша мерапрыемства наведала ткачыха, народны майстар Беларусі, адраджальніца гэтага складанага рамяства ў музеі Белакоз Вера Ігнатаўна.

Затым прайшла практычная частка летніка. Мы прадставілі два кірункі развіцця праграмы:

1. Пачаць з азоў - з ткацтва на маленькіх ручных кроснах. Майстар-клас праводзілі супрацоўнікі музея Станеўская Людміла Міхайлаўна і Эйсмант Таццяна Андрэеўна. 

2. Адразу паспрабаваць свае сілы ў стварэнні  падвойнай тканіны. Майстар-клас праводзілі Белакоз Вера Ігнатаўна і Станеўская Людміла Міхайлаўна.

Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да нашай летняй школы "Майстэрня падвойнага ткацтва". 

Асаблівую падзяку хочацца выказаць Белакоз Веры Ігнатаўне за актыўны ўдзел у летніку нягледзячы на свой узрост, а жанчыне 90 гадоў!

 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12