Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Дзень аховы працы і Тыдзень нулявога траўматызму

Назад

9 лістапада 2023 года праводзіцца абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ павышанай небяспекі». Акрамя таго, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 6 па 12 лістапада 2023 года будзе праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».

У рамках мерапрыемства ва УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» прайшоў круглы стол з удзелам супрацоўнікаў музея. Дырэктарам да прысутных была даведзена інфармацыя аб няшчасных выпадках на вытворчасці, якія адбыліся ў бягучым годзе ў Гродзенскай вобласці з тлумачэннем іх прычын на канкрэтных прыкладах. Таксама было разгледжана пытанне стану ўмоў і аховы працы ў самім музеі.

Мерапрыемствы праводзяцца ў мэтах забеспячэння на працоўных месцах здаровых і бяспечных умоў працы, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму, акцэнтавання ўвагі на прыярытэце жыцця і здароўя работнікаў, павышэння адказнасці за забеспячэнне бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы не толькі кіраўнікоў, але і кожнага работніка.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12