Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Выпускнікі Гудзевіцкай школы сустрэліся ў музеі

Назад

Сустрэча выпускнікоў у школе – з’ява звычайная. Але неяк не зусім прывычна сустракаць выпускнікоў у музеі. Аднак нядаўна такая сустрэча адбылася ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.

19 жніўня 2023 г. сабраўся ў музеі клас, які 45-гадоў назад скончыў Гудзевіцкую школу. Спадзяемся, вы памятаеце, што музей размешчаны ў будынках былой школы. І так цікава было слухаць, як былыя аднакласнікі ўспаміналі свае школьныя гады. На імгненне музейныя залы пераўтварыліся ў кабінеты, а сівеючыя аднакласнікі – у спрытных хлопцаў-малайцоў і поўных абаяння дзяўчат. У памяці такіх выпускнікоў музей заўсёды застанецца школай.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12