Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Адзіны дзень інфармавання

Назад

Адзіны дзень інфармавання прайшоў ва УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" 18 студзеня 2024 г. Тэмы былі разнастайнымі, але галоўная: "Год якасці – залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", прысвечана абвяшчэнню 2024 года Годам якасці ў Беларусі.

Таксама з прычыны надыходзячых выбараў у парламент і мясцовыя Саветы ішла размова і пра асаблівасці правядзення першага адзінага дня галасавання і пра ролю і паўнамоцтвы дэпутатаў.

Нязменна прысутнічалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва: антытэрарыстычнай бяспекі і прафілактыцы экстрэмізму і спраўнасці пячнога ацяплення, карысці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, небяспекі тонкага лёду.

Па спасылцы можна азнаёміцца з матэрыяламі Адзінага дня інфармавання.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12