Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Літаратурная гасцёўня - 2021

Назад

4 снежня ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі адбылася “Літаратурная гасцёўня”.
Нашы госці – пісьменнікі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: Людміла Антонаўна Кебіч, Мікалай Пятровіч Іваноўскі, Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая, Вікторыя Валер’еўна Смолка.
Мерапрыемства ладзілася ў рамках праекта “Гудзевічы – здаровы аграгарадок”, таму і шмат твораў, якія мы пачулі з вуснаў аўтараў, прысвечаны здароваму ладу жыцця.
Вялікі дзякуй старэйшым жыхарам аг.Гудзевічы, вучням і настаўнікам Гудзевіцкай СШ за актыўны ўдзел у мерапрыемстве!

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12