“Аб той зямлі, дзе нарадзіўся”32>
Назад
Выстава аднаго дня
18 верасня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адкрылася выстава “Аб той зямлі, дзе нарадзіўся”, прысвечаная Дню народнага адзінства.
17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая з’яўляецца адной з самых значных у гісторыі Беларусі. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Аб’яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця.
Дакументы, фотаздымкі, газетныя публікацыі і іншыя “дробязі” 1930–1940-х гг. з фондаў музея склалі выставу, прысвечаную ўз’яднанню краіны. Экспазіцыя дазваляе ўзнавіць карціну мінулага, зразумець сэнс падзей, якія адбываліся, перадае дух незвычайнага часу ў нашым мінулым.