"Святло Вялікадня"32>
Выстава працуе з 10 красавіка па 8 мая 2023 г.
На выставе прадстаўлены вобразы праваслаўных святых, выкананых на парчы і аксаміце з выкарыстаннем бісеру, паўкаштоўных камянёў, страз, аплікацый і плеценых уставак. Усе работы створаныя матушкай Святланай Семашкевіч. Кожная вышытая ікона ўнікальная ў сваім родзе. Усе дэталі на абразах выконваюцца ўручную, на іх няма ні кроплі клею. Майстрамі-іканапісцамі пішуцца толькі лікі святых. А рамы да іконаў робіць муж Святланы – айцец Мікалай.
Святлана Зянонаўна Семашкевіч – матушка храма святых апосталаў Пятра і Паўла в.Гарнастаевічы Гродзенскай епархіі. За сваю высакародную працу ў славу праваслаўнай царквы была ўзнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі, сярод якіх узнагароды ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі. У 2013 г. Святлана Зянонаўна стала «Жанчынай года» ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне», у 2014 г. атрымала абласную прэмію «Чалавек года Гродзеншчыны». Варта адзначыць, што Святлана Зянонаўна Семашкевіч носіць ганаровае званне – шматдзетная мама.
У планах матушкі Святланы – арганізацыя музея абразоў з бісеру, «чтобы люди могли любоваться вышитыми бисером иконами, а приезжающие туда иностранцы восхищались культурой нашего народа и умением сохранять традиции».
Запрашаем жыхароў і гасцей гудзевіцкай зямлі наведаць выставу!!!