"Народнае ткацтва"32>
Назад
Тут наведвальнікі маюць магчымасць убачыць багацце і разнастайнасць тканых вырабаў, прылады для апрацоўкі лёну, для ткацтва, узоры адзення першай паловы ХХ стагоддзя. Экскурсавод раскажа, якім чынам са сцяблінкі лёну атрымліваецца палатно, як афарбоўвалі ніці і тканіну і шмат іншага... Па вашай папярэдняй замове мы можам прапанаваць шэраг музейных заняткаў для розных узроставых груп "ОХ, СЭРЦА,ЛЯНОК...", "І ТЧЭ, ЗАБЫЎШЫСЯ, РУКА...", "НАРОДНЫ КАСЦЮМ", у час якіх нашы наведвальнікі знаёмяцца з матэрыялам у цікавай і займальнай форме.