Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Міжнародны дзень музеяў у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі

Назад

З 1977 года штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.

Міжнародны дзень музеяў - гэта не проста мерапрыемства, калі можна пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі і наведаць цікавыя выставы. Гэта час, калі ва ўсім свеце ўспамінаюць пра важнасць захавання культурнай і мастацкай спадчыны.

У гэты дзень у музеях усяго свету праходзяць займальныя экскурсіі, праводзяцца інтэрактыўныя і пазнавальна-забаўляльныя праграмы. Гудзевіцкі музей таксама не застаецца ў старонцы, а прапаноўвае сваім наведвальнікам наступную праграму:

Майстар-клас “Музейная майстэрня”.

Знаёмства з тэхналогіяй ткацтва паясоў і закладак на ручных кроснах (на раме).

“Скарбонка беларускага фальклору".

Знаёмства з нацыянальнай культурай беларусаў праз традыцыйныя народныя песні.

Віктарына “Падарожжа ў краіну лекавых раслін”.

Будзе прапанаваны комплекс заданняў па знаёмству з лекавымі раслінамі і іх якасцямі.

Інтэрактыўная гульня “Скарбы нашай зямлі” па асноўнай экспазіцыі музея.

Нагадваем, што 18 мая, уваход на пастаянныя экспазіцыі і выставы музея Бясплатны!

Кантактны тэлефон: 8 (01515) 39 3 12.

Адрас: Гродзенская вобл., Мастоўскі р-н, аг.Гудзевічы, вул.Цэнтральная, 7.

Е-mail: gudevichi_muzey@mail.ru

Тэлефон: 8(01515)3-93-12