Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

З Днём нараджэння, музей!

Назад

2 лютага, у далёкім 1968 годзе, быў адчынены музейны пакойчык у Гудзевіцкай сярэдняй школе, створаны намаганнямі вучняў і настаўнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Мікалаевіча Белакоза. Гэты дзень мы лічым днём нараджэння музея – установы культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.

За гады свайго існавання музей заняў годнае месца ў культурнай прасторы нашай краіны. Стаў аднім з захавальнікаў і папулярызатарам аб'екта нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Музейныя супрацоўнікі распрацоўваюць і праводзяць не толькі экскурсіі, лекцыі і тэматычныя заняткі, але і анімацыйныя, тэатралізаваныя праграмы і разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю нашай спадчыны, знаёмства з гісторыяй краю. З кожным годам расце колькасць наведвальнікаў музея. Вядзецца папаўненне музейных фондаў.

Да дня свайго нараджэння музей падрыхтаваў выстаўку “Гартаючы старонкі музейнага жыцця”, якая адлюстроўвае яго гісторыю стварэння і развіцця, паказвае жыццё і працу ўстановы з розных бакоў. На святочнае адкрыццё выставы, павіншаваць калектыў музея з 55-гадовым юбілеем, прыйшлі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады: Палуйчык Анастасія Валер’еўна, загадчыца сектара культуры Мастоўскага райвыканкама, і Палойка Вікторыя Сяргееўна, былы дырэктар музея (2018-2022), а зараз старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама. Сярод гасцей музея былі былыя супрацоўнікі: Басінская Кацярына Вітальеўна (працавала ў музеі з 1999 г., у 2011-2018 гадах на пасадзе дырэктара), Белакоз Вера Ігнатаўна (працавала ў музеі ў 1990-2007 гадах назіральнікам і кіраўніком ткацкага гуртка), Волкава Ала Рыгораўна (назіральнік у 2004-2016 гг.), Новік Георгій Міхайлавіч (працаваў у музеі ў 1986-1993 гадах).

З цёплымі віншаваннямі звярнуліся да супрацоўнікаў музея творчыя людзі нашай мясцовасці: артысты Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры і сябра музея, паэт Іваноўскі Мікалай Пятровіч. На адкрыццё выставы таксама прыйшлі вучні і настаўнікі Гудзевіцкай СШ і калега з Гудзевіцкай бібліятэкі.

Калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея дзякуе кожнаму за цёплыя словы і прыемныя падарункі. Ваша сяброўства і ўвага вельмі каштоўныя для нас.

Таксама пра наш юбілей напісалі артыкул у раённай газеце. Пакідаем спасылку для азнаямлення.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12