Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Запрашаем на новую экспазіцыю "Гісторыя роднага краю"

Назад

Новая пастаянная экспазіцыя "Гісторыя роднага краю" адкрылася 27 снежня 2023 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.

Экспазіцыя ўключае ў сябе дакументы і фотаздымкі, якія знаёмяць з гісторыяй Гудзевічаў ад ХХ ст. да нашых дзён.

На экспазіцыі прадстаўлена грамата з першым дакументальным упамінаннем пра Гудзевічы. Паказаны войны, што прагрымелі на нашай зямлі. Працоўныя поспехі гудзевічан адлюстраваны здымкамі мясцовых устаноў і іх калектываў.

Запрашаем усіх наведаць новую экспазіцыю! "Гісторыя роднага краю"  гэта выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі сваёй малой радзімы.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12