Запрашаем на зімовую праграму32>
Назад
Снежань – самы чароўны час! Ужо адчуваецца дыханне Новага года, усе рыхтуюцца і чакаюць свята. І мы чакаем вас у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі, каб усім разам акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, цудаў і весялосці.
Гудзевіцкі музей падрыхтаваў новую забаўляльную праграму «Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза». Гэта дзейства, у якім удзельнікі павінны прадэманстраваць хуткасць рэакцыі, нестандартнае мысленне і пачуццё гумару. Гэта цёплая атмасфера, яркія эмоцыі і час, праведзены сярод сяброў.
Вас чакаюць вясёлыя персанажы, гульні, конкурсы, жарты і весялосць!
Самае галоўнае – вязіце з сабой добры настрой, цёплы абутак, шапку і рукавіцы.