Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"А мы Масленку чакалі…"

Назад

Гістарычная даведка: "Масленіца (Маслёнка, Масніца) — пачатак (з панядзелка) Масленага (Сырнага, Крывога, Пустога, Развітальнага) тыдня, даўняга свята заканчэння зімы. Прыстасавана царквою да апошняга тыдня перад постам. Мясное не елі, а толькі малочнае. Гаварылі, што Масленіца бывае “на маладзіку” (“рог месяца ўмачыў у масла”). Наладжвалі гульні. Ездзілі на конях, каталіся на санках. Дзяўчаты насілі хусткі з доўгімі махрамі, каб вырас доўгі лён. Дзяўчаты хлопцам вешалі калодкі за тое, што яны не паспелі да Масленіцы ажаніцца, і тыя адкупляліся гарэлкаю, салодкім". (Алесь Лозка “Беларускі народны каляндар”. Мінск, выдавецтва “Полымя”, 1993 г.)

Дадатковыя канікулы для вучняў 1-2 класаў у гэтым годзе супалі з Масленічным тыднем. І ахвочых наведаць нашу анімацыйную праграму “А мы Масленку чакалі…” – было шмат.  На ёй дзеці даведаліся пра народныя традыцыі святкавання Масленіцы, звычаі і абрады масленічнага тыдня, гульні і забавы, і вядома пачаставаліся блінамі з гарбатай.

Вялікі дзякуй супрацоўнікам Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры (сумесна з імі і ладзіцца анімацыйная праграма), за тое, што былі з намі ўвесь тыдзень.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12