«Вясновы вернісаж»32>
Назад
Выстава працуе з 7 сакавіка па 4 красавіка 2024 г.
Запрашаем наведаць цудоўную выставу работ нашых мясцовых майстрых, жанчын, у душы якіх заўжды вясна, таму што вакол яны бачаць прыгажосць і ўвасабляюць яе ў сваіх разнастайных вырабах.
На выставе прадстаўлены і жывапіс, і вышыўка, і вязанне кручком, і работы з бісеру і іншых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вясновыя пейзажы, кветкі, лялькі, сурвэткі і шмат іншых твораў у самых жыццярадасных колерах, якія адлюстроўваюць ажыўлення прыроды ад доўгага зімовага сну.
Калі і ў Вашай душы вясна - прыходзцьце да нас, дзяліцеся сваім талентам, любуйцеся работамі іншых!