Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!
Галерэя
Свята дзяцінста аг.Гудзевічы
Свята "Наша дзяцінства пачынаецца з усмешкі", якое прайшло 6 чэрвеня ў Гудзвічах, было напоўнена радасцю, забавамі і пазітыўнымі эмоцыямі.
Свята дзяцінста аг.Гудзевічы
Свята "Наша дзяцінства пачынаецца з усмешкі", якое прайшло 6 чэрвеня ў Гудзвічах, было напоўнена радасцю, забавамі і пазітыўнымі эмоцыямі.

Акцыя ў музеі!!
Паважаныя сябры! Прапануем падтрымаць нашу акцыю "Дабрадзейства" і перадаць музею рэчы, якія , магчыма , захоўваюцца ў вас і маюць гістарычную каштоўнасць. Падарыце ім новае жыццё!!
Выставы

Выстава "Тэхніка і час"
З 23 жніўня запрашаем наведаць выставу "Тэхніка і час". З фондаў музея прадстаўлена тэхніка розных часоў, якая выкарыстоўвалася ў паўсядзённым жыцці: радыёлы, тэлевізар, часы, фены і яшчэ шмат цікавага. Наведвальнік зможа пабачыць, як змяніліся вырабы на працягу дзесяцігоддзяў, іх знешні выгляд, тэхнічныя магчымасці і інш.

Выстава "Подзвіг слаўны ў вяках"
Запрашаем наведаць выставу да 9 мая з уласных фондаў музея, якая пазнаёміць вас з ветэранамі Гудзевіцкага краю, нагадае пра Подзвіг, які немагчыма забыць. Да ўвагі наведвальніка прадстаўлены графічныя работы на ваенную тэматыку, жывапіс і інш.

Выстава "Калейдаскоп таленту"
Прапануем пазнаёміцца з работамі таленавітых майстрых, якія пры дапамозе самых простых матэрыялаў ствараюць непаўторныя рэчы.