"Адчыняйся, скарбонка майстроў"

з 1 лютага па 29 лютага 2019 года
Да вашай увагі будуць прадстаўлены цікавыя, прыгожыя і непаўторныя работы землякоў-умельцаў, а таксама работы ДУК “Мастоўскі цэнтр рамёстваў”.
"Зімовая казка"

з 10 снежня да 7 студзеня
Вось і прыйшла доўгачаканая зіма. Прырода быццам заснула ў прыгожым бялёсым сне. Сне чароўнай зімы. Так, менавіта чароўнай, бо на гэты час прыпадае свята Нараджэння Хрыстова і свята сустрэчы Новага Года.Усе людзі чакаюць навагодняга чарадзейства, спаўнення сваіх мараў і надзей. Самым чароўным атрыбутам свята з’яўляецца ёлка. Здаўна было прынята яе ўпрыгожваць.
"Залатых рук майстэрства"
з 21 верасня па 19 кастрычніка
Сёння наш музей запрашае наведаць незвычайную, захапляльную выставу, на якой вашай увазе прадстаўлены сапраўдныя творы мастацтва.
"Падарожжа ў свет паштовак"
з 16 ліпеня да 13 жніўня 2018 года
З 16 ліпеня 2018 года ў выставачнай зале ўстановы культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” будзе працаваць выстаўка “Падарожжа ў свет паштовак”