Галерэя32>
Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 8-9 чэрвеня 2018 года

З мэтай папулярызацыі і развіцця традыцыйнай тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” запрасіў 8-9 чэрвеня да ўдзелу ў летняй школе “Майстэрня падвойнага ткацтва” усіх закцікаўленных.
18 мая - Міжнародны дзень музея!
_13.jpg)
18 мая -Міжнародны дзень музеяў!!! У гэты дзень УК "Гудзевіцкі літаратурна- краязнаўчы музей" шчыра запрасіў усіх жадаючых у госці.
"Святло нябёсаў для душы"
13 красавіка 2018 года ў сценах нашага музея прайшло мерапрыемства пад назвай “Святло нябёсаў для душы”, якое праходзіла з нагоды афармленне новай выставы “Святло Вялікадня” і вялікіх святаў усіх вернікаў- Вялікдзень і Радаўніца. Жыллё веруючага чалавека нельга ўявіць без чырвонага кута - месца, дзе знаходзіцца абраз. Адкуль з’явілася традыцыя яго шанавання, які быў першы абраз- усё гэта і яшчэ шмат цікавага расказалі пратаіерэй Мікалай царквы аг.Гудзевічы і ксёндз Валерый з касцёла аг.Вялікія Эйсманты, якія былі запрошаны на дадзенае мерапрыемства. Усе прысутныя не толькі пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі, але таксама праслухалі новыя вершы Мікала Пятровіча Іваноўскага.
Майстар -клас па падвойнаму ткацтву

5 красавіка 2018года ў г. Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”
Майстар -клас па бісерапляценню
16 сакавіка 2018 года вучні Гудзевіцкай школы наведалі наш музей, дзе змаглі прыняць удзел ў майстар-класе па бісерапляценню.
Навуковы круглы стол, прысвечаны 50-годдзю Гудзевіцкага музея
2 лютага 2018 года мы паспяхова распачалі мерапрыемствы да 50-годдзя нашага Гудзевіцкі музея.
"Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы і песні"
28 жніўня 2017 года мы зноў запрасілі ўсіх ахвотных на фэст.
Вечарына памяці мастака Дзмітрыя Іваноўскага

19 жніўня 2017 года Дзмітрыю Пятровічу Іваноўскаму споўнілася б 60 год.
"Славянскі базар 2017" у Віцебску.

"Славянскі базар 2017" у Віцебску запрашаў усіх ахвотных з 13 да 17 ліпеня зноў пазнаёміцца з лепшымі набыткамі культуры розных абласцей нашай Беларусі.