Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

9 снежня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў генацыду

Назад

Дата была абрана ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1948 годзе была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, у якой генацыд вызначаецца як «дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць, цалкам ці часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу...»

З красавіка месяца ў Гудзевіцкім музеі працуе выстава “Ахвяры жудаснай вайны”, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў перыяд з 1941 па 1945 год наша краіна ў поўнай меры сутыкнулася з гэтай з’явай. На выставе наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з паняццем “генацыд” і з палітыкай фашызму. Дакументы, фотаздымкі і артэфакты распавядаюць пра карныя аперацыі і масавае знішчэнне мірнага насельніцтва, прымусовыя работы і ўгон мірнага насельніцтва ў Германію. 

За час працы выставы на ёй пабывалі як арганізаваныя экскурсійныя групы, так і індывідуальныя наведвальнікі, як мясцовыя жыхары, так і госці гудзевіцкай зямлі. Сённяшні дзень – не выключэнне. У рамках Міжнароднага дня памяці ахвяраў генацыду вучні 8-11 класаў Гудзевіцкай СШ наведалі выставу “Ахвяры жудаснай вайны” і ўзбагацілі свае веды падзеямі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне, раёне, мясцовасці. А напрыканцы экскурсіі старшы навуковы супрацоўнік Лілія Іосіфаўна заклікала маладых людзей не забываць гістарычнае мінулае нашай краіны і берагчы мір.

      

Тэлефон: 8(01515)3-93-12