Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!
9 красавіка 2016 года ў 10.00 гадзін запрашаем у музей!32>
Назад
9 красавіка 2016 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых на цікавую імпрэзу – “Гудзевіцкі фэст. Ткацтва”. Гэта пачатак цыклу мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю народных рамёстваў і нашай нематэрыяльнай спадчыны. Падвойнае ткацтва вёскі Гудзевічы, адраджальніцай якога стала народны майстар Вера Ігнатаўна Белакоз, унесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і менавіта гэтая тэма будзе асноўнай на нашым свяце.
Тыя, хто прыйдзе да нас у гэты дзень, змогуць не толькі пазнаёміцца з экспазіцыяй музея і выстаўкамі “Калі ў душы вясна…” і “Фантазіі ў дрэве” , але і паўдзельнічаць у майстар-класе па ткацтву, паглядзець, як асвойваюць гэтае рамяство мясцовыя дзеткі, сустрэцца з Верай Ігнатаўнай Белакоз, паслухаць цікавы аповед пра іншыя аб’екты нематэрыяльнай спадчыны Гродзеншчыны. А вясёлы настрой для ўсіх забяспечаць работнікі Гудзевіцкага філіяла цэнтра вольнага часу і культуры.
Пачатак свята ў 10 гадзін. Будзем рады ўсім!
Тэлефон: 8(01515)3-93-12