30 сакавіка 2016 года ў 17.00 запрашаем на прэзентацыю выстаўкі "Калі ў душы вясна..."32>
Гэта выстаўка дэманструе талент, працавітасць, высокі мастацкі густ нашых мясцовых жанчын. Арганізавана яна па ініцыятыве "Беларускага саюза жанчын", пярвічную арганізацыю якога ў Гудзевічах узначальвае Ірэна Адольфаўна Жукоўская, і прымеркавана да схода пярвічнай арганізацыі. У праграме схода, акрамя наведвання музея, запланавана і творчая сустрэча з нашым паэтам-земляком Мікалаем Пятровічам Іваноўскім.
На выстаўцы можна пазнаёміцца з цудоўнымі вышыванымі карцінамі Жукоўскай Ірэны Адольфаўны, Бобрык Тамары Адамаўны, Гедрэвіч Валянціны Фёдараўны, Ралейнік Наталлі Аляксандраўны, Грышкевіч Ядзвігі Іосіфаўны. Таксама прадстаўлены работы з бісера Бурмакінай Валянціны Міхайлаўны, кашпо і кошычкі з газетных трубачак Аксаміт Кацярыны Канстанцінаўны, разнастайныя вырабы Салтан Наталлі Аляксандраўны.
Выстаўка будзе працаваць на працягу двух тыдняў. Запрашаем усіх зацікаўленых! Уваход на выстаўку вольны.