Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

22 жніўня 2015 года ў музеі прайшла вечарына памяці мастака Дзмітрыя Іваноўскага

Назад

На вечарыне памяці Дзмітрыя Іваноўскага сабраліся яго сваякі, сябры, аднадумцы, тыя, каму цікава творчасць гэтага самабытнага мастака. Яго брат Мікалай Пятровіч прадставіў прысутным сваю кнігу "Нашчадкі роду Іваноўскіх". Таксама да ўвагі наведвальнікаў была прапанавана выстава "Жыццём адданы...", на якой экспануецца 35 работ мастака рознай тэматыкі з прыватных калекцый і фондаў музея. А ў арганізаванай да мерапрыемства мемарыяльнай зале мастака можна было паслухаць аповед пра таленавіты род Іваноўскіх, убачыць рэчы, звязаныя з імі ці зробленыя іх рукамі. Таксама на вечарыне выступіла са сваімі вершамі Людміла Антонаўна Кебіч, старшыня СПБ Гродзенскай вобласці. З яе артыкулам з гэтай нагоды можна пазнаёміцца тут www.pisateli.by 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12