Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

2 снежня 2016 года наш музей запрашае наведаць "Літаратурную гасцёўню"!

Назад

    Стала ўжо добрай традыцыяй напрыканцы года збіраць у музеі аматараў літаратуры на сустрэчу з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтым разам сустрэча пройдзе 2 снежня, пачатак а 14 гадзіне.      

    Акрамя цікавых выступленняў нашых гасцей усім жадаючым прапануем пазнаёміцца з выстаўкай "Юбілейны агляд 2016" з фондаў музея, якая  раскажа пра Максіма Багдановіча і Ніла Гілевіча, Анатоля Вярцінскага і Васіля Вітку, Алаізу Пашкевіч і Івана Мележа, іншых пісьменнікаў-юбіляраў 2016 года, з кім вучні нашай Гудзевіцкай школы ў свой час вялі перапіску. 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12