"Сцежка школьнага жыцця"32>
Назад
з 2 верасня да 23 кастрычніка
На выстаўцы можна яшчэ раз убачыць школьную форму і вучнёўскія партфелі 70-80-ых гадоў, сшыткі, кнігі, школьныя журналы мінулага стагоддзя. А яшчэ мы прапануем нашым наведвальнікам пазнаёміцца з матэрыялам пра былых настаўнікаў школы, якія зараз на заслужаным адпачынку. Фотаздымкамі і цікавымі дакументамі з намі падзяліліся на час выстаўкі Вера Ігнатаўна Белакоз, Вера Цеафільеўна Трацяк, Валянціна Фёдараўна Гедрэвіч, Лідзія Іванаўна Барэйша, Зоя Уладзіміраўна Багдан.