Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Рэспубліканскі фестываль паэзіі "Масты сугучнасці". Гудзевічы

Назад

17 мая 2024 г. на тэрыторыі Мастоўскага раёна прайшоў Рэспубліканскі фестываль паэзіі "Масты сугучнасці". Паэты і празаікі з розных куткоў Беларусі сабраліся ў Мастах, каб наладзіць дыялог сучаснай паэзіі і грамадскасці. У межах фестывалю на працягу дня былі праведзены прэзентацыі кніг, круглыя сталывыступленні пісьменнікаў, выстава-продаж кніжнай прадукцыі.

У другой палове дня ўдзельнікі фестывалю наведалі аг.Гудзевічы. Тут прайшлі сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі. Для дзіцячай аўдыторыі была арганізавана сустрэча ў Гудзевіцкай сельскай біліятэцы, для моладзі – у Гудзевіцкім цэнтры вольнага часу і культуры, для дарослых – у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.

“Паэзія свет надзяляе душой” — пад такой назвай адбылася творчая сустрэча літаратараў са слухачамі ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”. Радзівончык Дзмітрый (г.Гродна, паэт, публіцыст), Яцук Таццяна (г.Баранавічы, паэтэса), Васілеўская Галіна (г.Масты, самабытная паэтэса), Дудзюк Зінаіда (г.Брэст, паэтэса, празаік), Кулік-Капуста Зоя (г.Нясвіж, паэтэса, празаік), Матвіенка Анатоль (г.Мінск, празаік) чыталі перад прысутнымі свае вершы, рассказвалі аб сваёй творчасці, знаёмілі са зборнікамі ўласных твораў. А завяршылася фестывальная праграма агляднай экскурсіяй па музею.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12