Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Прапануем музейныя мерапрыемствы для працы з навучэнцамі

Назад
  1. Тэматычныя экскурсіі: “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”, “Сялянская хата ХІХ ст.”, “Народнае ткацтва”.
  2. Лекцыі: “Вусная народная творчасць Гудзевіцкага рэгіёну”, “Гісторыя Гудзевіцкай царквы”, “Хатні побыт мае вёскі”, “Лён і прылады яго апрацоўкі”, “Ткацтва ў Гудзевічах і навакольных вёсках”, “Гісторыя Гудзевічаў”, “Народныя майстры Гудзевіцкага рэгіёну”, “Рытуальна-абрадавая сімволіка беларускага вяселля”, “Жыццё і смерць чалавека ў традыцыях, абрадах і паэзіі беларускага народа”, “Лячэнне крамянёвай вадой”, “Вайна ў памяці людзей”, “Славутыя землякі”.

  3. Музейныя заняткі: “І тчэ, забыўшыся, рука…”, “Народны касцюм”, “Такая розная літаратура”, “Што такое музей”, “Залатое” мастацтва”, “Незгасальны агонь Перамогі”, "Янка Купала - знакавая постаць Беларусі". 
  4. Анімацыйныя праграмы  і тэатралізаваныя мерапрыемствы: "Калі ласка, у хату!", "А мы Масленку чакалі...", "Калядкі -добрыя святкі", "Гудзевіцкі кірмаш" і  інш.
  5. На працягу года прапаноўваем наведаць мерапрыемствы і выставы: "Ахвяры жудаснай вайны" аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ (працуе да канца года), "Юбілейны агляд - 2022" (лістапад), "Літаратурная гасцёўня"( сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, снежань) і шмат іншага (сачыце за анонсамі).

Тэлефон: 8(01515)3-93-12