Праект "Дзіва дзіўнае!!!"32>
Мы працягваем нашу штомесячную рубрыку “Дзіва Дзіўнае”, дзе расказваем пра цікавыя і адметныя экспанаты нашага музея.
Колькі настальгіі, прыемных успамінаў вызывае дадзены экспанат у старэйшага пакалення, столькі ж здзіўлення і цікавасці ў моладзі. Можна сказаць, ён стаў распазнавальным сімвалам, па якім многія даведваюцца пра Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. А размову мы вядзем пра наш этнаграфічны аддзел. Яшчэ ў 1980 годзе калгас (старшынёй тады быў Пронька Міхаіл Сцяпанавіч) дапамог перавезці з в.Семярэнкі да музея аўтэнтычную драўляную сялянскую хатку ХІХ ст.
Тут вы зможаце на нейкі час апынуцца ў нашым мінулым, пазнаёміцца з інтэр’ерам традыцыйнага беларускага жылля, побытавым начыннем. Кожны экспанат гудзевіцкай беларускай хаткі, паказвае, што нашы сяляне былі працавітыя, разумныя, сумленныя, добрыя і вельмі гасцінныя.
Калі вам ужо не церпіцца ўбачыць тое, што знаходзіцца ў самой хатцы, то запрашаем наведаць наш музей. Тым больш, каб экскурсантам было цікава, акрамя традыцыйнай экскурсіі ў гасціннай вясковай хатцы нашага музея праводзяцца анімацыйная праграма “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі” і тэатралізаваныя мерапрыемствы “Калядкі – добрыя святкі”, “А мы Масленку чакалі…” Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на сайце музея (www.gudmuz.by) і па тэлефону (801515) 38782.