Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Праект "Дзіва дзіўнае!!!"

Назад

 За час існавання музея (нагадаем, што ў 2018 годзе Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей адзначае свой паўвекавы юбілей) сабрана больш за 16 тысяч экспанатаў. Пад час экскурсіі немагчыма паказаць усе музейныя прадметы і расказаць іх гісторыю, а многія экспанаты ніколі не пакідалі музейныя сховішчы. Таму ў нас з’явілася ідэя  пачаць  цікавы праек “Дзіва дзіўнае!!!”(#gudmuz#дзівадзіўнае!), для якога мы выбралі самыя ўнікальныя, самыя-самыя музейныя рэчы з экспазіцыі і сховішчаў – і прапануем іх вашай увазе.  Інфармацыя будзе абнаўляцца кожны месяц.

         Першы ў нас на чарзе… глобус, па якім вучыліся навучэнцы Віленскай беларускай  гімназіі. На першы погляд – звычайны глобус. Аднак гэта не зусім так. Яго адметнасць у тым, што ўсе геаграфічныя назвы напісаны на беларускай мове. Спачатку нязвыкла чытаць беларускамоўныя тапонімы, але потым узгадваецца больш рэк, мораў, краінаў, назвы якіх хочацца прачытаць менавіта па-беларуску, а з кожнай “новай” назвай з’яўляецца большы інтарэс. Калі вам ужо стала цікава і хочацца ўбачыць  беларускамоўны глобус (1939Г.), то запрашаем наведаць Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей.

         Аднак  добрага патроху. Таму сачыце за абнаўленнямі ў групе і хутка чакайце інфармацыю аб новым экспанаце. Пакідайце свае прапановы і ўражанні ў каментарыях у сацыяльных сетках.

 

 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12