Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Памяці мастака Дзмітрыя Іваноўскага

Назад

19 жніўня Дзмітрыю Іваноўскаму споўнілася б 58 гадоў... Дзеля светлай памяці нашага выбітнога земляка мы ладзім сёлетнюю выставу. Нас вельмі хвалюе лёс карцін мастака. На  выставе будзе прадстаўлена толькі невялікая частачка творчай спадчыны, але мы спадзяемся, што гэта будзе добры пачатак збору звестак пра карціны Дзмітрыя Іваноўскага. Звяртаемся да ўсіх тых, хто можа нам дапамагчы  прасачыць лёс яго работ, падказаць, дзе знаходзіцца тая ці іншая карціна.

22 жніўня ў 16 гадзін пройдзе вечарына памяці мастака. Запрашаем усіх, каму гэта цікава, хто ведаў і памятае Дзмітрыя Іваноўскага.

Калі Вы маеце жаданне далучыцца да падрыхтоўкі гэтых мерапрыемстваў - тэлефануйце.

 

 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12