Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Падарожжа ў свет паштовак"

Назад

з 16 ліпеня да 13 жніўня 2018 года

У XXI стагоддзі папяровыя носьбіты інфармацыі становяцца ўсё менш запатрабаванымі: мы чытаем электронныя кнігі, пішам электронныя лісты, адпраўляем віртуальныя паштоўкі. А між тым яшчэ зусім нядаўна ні адно свята не абыходзілася без добрага віншавання па пошце ад сяброў і сваякоў, без паштовак. Паштоўкі былі нечым большым, чым ілюстрацыя да свята. У іх адлюстроўвалася гісторыя не толькі кожнай сям’і, але і краіны ў цэлым. У выставачнай зале ўстановы культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены дарэвалюцыйныя паштовыя карткі і паштоўкі 50-90-х гадоў XX стагоддзя. Чым больш старая паштоўка, тым лепшая яе якасць, цікавейшы сюжэт і стыль выканання. Дарослыя з добрымі ўсмешкамі ўспомняць мінулае, а дзеці даведаюцца, якім было дзяцінства ў іх татаў, мамаў, дзядуляў і бабуль.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12