Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў з нітак

Назад

18 мая 2024 г., у Міжнародны дзень музеяў, ва УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» быў праведзены майстар-клас па вырабе народных абрадавых лялек-абярэгаў з нітак.

У старэйшага пакалення цёплыя ўспаміны з дзяцінства звязаны з невялікімі лялячкамі, зробленымі з нітак. Яны рабіліся проста і хутка без прымянення складаных тэхналогій і неабходнасці выкарыстоўваць дарагія матэрыялы. Лялькі-матанкі з нітак ўмелі рабіць нават маленькія дзеці, што спрыяла развіццю дробнай маторыкі. Але ўсё ж галоўным прызначэннем такіх лялек на працягу многіх стагоддзяў заставалася іх служэнне абярэгам. Нашы продкі верылі, што яны ахоўваюць здароўе, дабрабыт і нават маёмасць чалавека.

Майстар-клас праводзіла Бібіла Наталля Мікалаеўна – мастак-афарміцель Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея.

Прыемна было бачыць, як удзельнікі майстэрні ўважліва слухалі і з захапленнем працавалі. Не ўсё давалася лёгка, але ўсе вельмі стараліся. У выніку, у кожнага атрымалася свая індывідуальная, не падобная на іншых лялька.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12