Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 9-11 чэрвеня 2017 года

Назад

     Шаноўныя сябры! Пра тое, што ў нашых Гудзевічах адноўлена і захоўваецца традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў ведаюць, спадзяемся, многія. А хацелася б, каб не толькі ведалі, але і вучыліся гэтаму цікаваму і складанаму майстэрству! З гэтай мэтай 9, 10 і 11 чэрвеня запрашаем да нас на летнюю школу “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

    Плануем усім жадаючым зноў прадэманстараваць увесь працэс: снаванне асновы, запраўку кроснаў, тканне падвойнага дыванка і абавязковы майстар-клас ад Веры Ігнатаўны Белакоз!

    Паколькі час на роздум яшчэ ёсць, запрашаем далучыцца да абмеркавання будучага мерапрыемства і выказаць свае прапановы і пажаданні па яго арганізацыі ўсіх, хто сплануе да нас завітаць!

     Хацелася б, каб наша летняя школа стала месцам сустрэчы ўсіх, хто займаецца ткацтвам, хто цікавіцца народнымі рамёствамі, хто любіць і шануе нашу народную спадчыну. Плануем зрабіць сапраўднае свята для нашых майстроў, дзе яны змогуць падзяліцца вопытам, расказаць пра свае здабыткі, абмяняцца думкамі і меркаваннямі. А вечарам чаму б не паспяваць цудоўныя беларускія песні, не паспрабаваць станцаваць нашу "Котчынскую кадрылю" і іншыя народныя танцы!?

      Вас зацікавіла наша прапанова - пішыце ці тэлефануйце нам, будзем абмяркоўваць!

Тэлефон: 8(01515)3-93-12