Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Калі ў душы вясна..."

Назад

    30 сакавіка праходзіў справаздачна-выбарчы сход пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын у Гудзевічах. Каб зрабіць гэтае мерапрыемства цікавым і змястоўным, актыў пярвічкі на чале са старшынёй мясцовай арганізацыі Ірэнай Адольфаўнай Жукоўскай прыдумалі незвычайны фармат для такой сустрэчы. Пачаць яе было прапанавана ў нашым музеі, дзе паспяхова была прэзентавана выстаўка работ членаў жансавета "Калі ў душы вясна..." Сабраныя тут работы сталі сапраўдным адкрыццём для ўсіх прысутных: якія таленты жывуць побач з намі! Вышыўка крыжыкам Ірэны Адольфаўны Жукоўскай, Тамары Адамаўны Бобрык, Наталлі Аляксандраўны Ралейнік, Ядзвігі Іосіфаўны Грышкевіч і бісерам Валянціны Фёдараўны Гедрэвіч выдатна дэманструюць мастацкі густ нашых жанчын. Работы з бісера Валянціны Міхайлаўны Бурмакінай і кошычкі і кашпо з газетных трубачак Кацярыны Канстанцінаўны Аксаміт паказваюць крапатлівасць і вялікае цярпенне аўтаркаў гэтых работ. А Наталля Аляксандраўна Салтан прадставіла на выстаўцы работы ў розных тэхніках, што гаворыць пра яе разнастайнасць і ўменне скарыстаць самыя розныя матэрыялы для сваёй творчасці. А карзінка з кветкамі Зоі Уладзіміраўны Багдан як найлепш прадэманстравала вясеннюю тэматыку выстаўкі.

      Далей мерапрыемства праходзіла ў кафэ "Пралеска", дзе за кубачкам гарбаты жанчыны абмяркоўвалі розныя пытанні. Трэба адзначыць, што спонсарам мерапрыемства стала мясцовая гаспадарка на чале з дырэктарам Андрэем Антонавічам Санько, у адрас якога гучалі шчырыя словы падзякі. Добраму настрою прысутных спрыялі песні, што выконваліся пад акампанемент акардэона, на якім іграла Антаніна Мікалаеўна Чэрнік, і вершы, якія чытаў наш мясцовы самадзейны паэт Мікалай Пятровіч Іваноўскі.

      Завяршаючы мерапрыемста, жанчыны аднадушна падтрымалі ідэю правядзення такіх сустрэч, дзе можна не толькі абмеркаваць нейкія пытанні, але і падзяліцца сваімі разнастайнымі талентамі. 

  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна...", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12