Запрашаем у летнюю школу "Майстэрня падвойнага ткацтва"! 32>
Назад
Чакаем усіх, каго цікавіць гэтае рамяство. На майстар-класах, якія будуць праходзіць у музеі, можна будзе ўбачыць працэс снавання асновы, запраўку кроснаў і, канешне, не толькі паназіраць, але і паспрабаваць свае сілы ў стварэнні падвойнай тканіны!
Пачатак мерапрыемства 10 чэрвеня ў 12.00 гадзін.
Больш падрабязна можна даведацца па тэлефоне 8 015 15 38 782.