Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Запрашаем на Каляды!

Назад

Добры вечар, шчодры вечар,

Добрым людзям на ўвесь вечар!

Зараз Каляду сустракаць будзем

Гасцей частаваць будзем. 

 Такімі словамі сустрэнуць вас у гасціннай вясковай хатцы ў нашым музеі. Тут вы зможаце на нейкі час апынуцца ў нашым мінулым, даведацца, як сустракалі гэтае свята нашы продкі. Вам не толькі пра ўсё раскажуць, але і шмат што пакажуць, запросяць паўдзельнічаць, далучыцца да гэтага святкавання!

 Мерапрыемства ладзіцца

 па папярэдняй замове для групы ад 10 да 20 чалавек.

Цана ўваходнага білета– 20 000 рублёў з чалавека.

Больш падрабязна можна даведацца па тэлефоне

                                                                                                                     8 015 15 38 782.             

Тэлефон: 8(01515)3-93-12